Некалькі тыдняў таму мы дабавілі на skarga.help зварот пра затрыманне людзей з кнігамі беларускіх пісьменнікаў. І вось мы атрымалі адказ.
Чытанне не забараняецца, калі яно не парушае закон аб масавых мерапрыемствах. Як распазнаць звычайнаму грамадзяніну гэтыя парушэнні, не паведамляецца.
Сітуацыя непрыемная, але ж не невырашальная. Заходзьце на сайт https://skarga.help/app, адсылайце звароты на правядзенне масавага мерапрыемства і адстойвайце свае правы. Самі гэтыя правы з неба не зваляцца.